
Наплывае адчай, і зыбаецца сум Павуціннаю кволкасьцю баб’яга лета. Нас халодныя ветры латошаць, трасуць, У тумане прапалі імклівыя мэты. Наплывае адчай, і зыбаецца сум. Крыльляў порсткіх ніяк ня ўзьняць. Парахня Пераела нутро, збузавала красу. Не адходзіць ад нас ні на крок цішыня. Нашым дзеям сьмяротны прыйшоў рачанец. Дзіды часу навылет пратнулі нутро. Воблік наш гартаваны ў гадах учарнеў Ад туманнай імжакі і зыркіх вятроў. Мне страшна за вас, дарагія сябры За вокнамі веюць ліхія вятры Пабудзьце ў хаце са мной да зары За вокнамі веюць ліхія вятры Нашым дзеям сьмяротны прыйшоў рачанец. Нас адкінулі шуфлем у згоніны веку, Як сьвятлом каганцовым жыцьцё мільгане, Прыляціць мо рыданьне аднекуль? Больш ніколі ня ўбачым трывожнай зары, Палахлівых кастроў прыгуменнай рабіны. Наш апошні з грудзей анямелых узрыд Па жыцьці засумуе і ў далях загіне. Мне страшна за вас, дарагія сябры За вокнамі веюць ліхія вятры Пабудзьце ў хаце са мной да зары За вокнамі веюць ліхія вятры Больш ніколі ня ўбачым трывожнай зары (Нас, пахілых, нядэшлых, зямлёй занясе). I бяз нас будуць зь ветрам аўсы гаварыць, I начамі купацца ў квяцістай расе. Шмат гадоў перажыта, загашана дум, Неўпынёных узьлётаў разьвеяна ў полі. Так напісана, мусіць, было на раду… То спружынавы росхін трагічнае долі… Шмат гадоў перажыта, загашана дум… Усё бліжэюць магілы халоднай абрысы. Разьвітаньне ўсім, што за намі ідуць, Чые сэрцы гараць, як разьдзьмуханы прысак! Мне страшна за вас, дарагія сябры За вокнамі веюць ліхія вятры Пабудзьце ў хаце са мной да зары За вокнамі веюць ліхія вятры
Песен-НИКИ
Загрузка...
Другие песни Zanzibar
Все песни →Похожие песни

Бигасс
SODA LUV
Ничего личного
Русский рэп201975,445

Бандана
Платина
РНБ КЛУБ
Русский рэп201859,979

Свадебное путешествие
Александр Буйнов
Острова любви
Русская эстрада199954,906

Каспий жағалауы
Azamat
Поп200134,438

Шпилька-каблучок
Лолита
Анатомия
Русская эстрада201433,308

Девочка 2D
Dead Rave
Singles 15-17
Русский рэп201828,891



