
Я заўсёды з павагай ставіўся да прафэсійнага спорту Верачы ў тайны сэнс гэтай нябеснай фізры У магію гетраў і маек, цяжкіх ад салёнага поту Разбітых фізіяномій, што паказваюць па тэлевізары Дзеці працоўных, якія жывуць на спальных раёнах Збіраючыся на пустках за чорнымі цеплатрасамі Кожны вечар гуляюць ад абароны Вытоптваючы траву кітайскімі адыдасамі Бінтуеш запясці. Бяз морфію не засынае Рокі Нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах І, стаўшы пад грушу, б’еш яе, б’еш да запамарокі Нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах Бінтуеш запясці… Бінтуеш запясці… Кожны з тых мальцаў хацеў бы стаць нармальным баксэрам I падпісаць кантракт на баі дзе-небудзь у штатах Заваліш пару кубінцаў, зробісся мільянэрам — I ганарары прасаджваеш, гуляючы на аўтаматах Зробісся чэмпіёнам, каб гэтыя ўсе прыдуркі Здымалі сабе на мабілы тваё ўзнагароджанне Штомесяц адлічваеш грошы для дзіцячых прытулкаў Ніколі не забываючы аб сацыяльным паходжанні Бінтуеш запясці. Бяз морфію не засынае Рокі Нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах І, стаўшы пад грушу, б’еш яе, б’еш да запамарокі Нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах Бінтуеш запясці… Бінтуеш запясці… Перамагаеш дэпрэсію мэдычнымі прэпаратамі Сьпіш з пакаёўкамі, ладзіш мардабой з рэпартэрамі Пляжыш усё барахло, прынесенае спэкулянтамі I заліваесься ў ложку залатою мадэраю Бінтуеш запясці. Бяз морфію не засынае Рокі Нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах І, стаўшы пад грушу, б’еш яе, б’еш да запамарокі Нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах Бінтуеш запясці… Бінтуеш запясці…
Песен-НИКИ
Загрузка...
Другие песни BRUTTO
Все песни →Похожие песни

Бигасс
SODA LUV
Ничего личного
Русский рэп201975,445

Бандана
Платина
РНБ КЛУБ
Русский рэп201859,979

Свадебное путешествие
Александр Буйнов
Острова любви
Русская эстрада199954,906

Каспий жағалауы
Azamat
Поп200134,438

Шпилька-каблучок
Лолита
Анатомия
Русская эстрада201433,308

Девочка 2D
Dead Rave
Singles 15-17
Русский рэп201828,891