
Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, Успомню Вострую Браму сьвятую І ваякаў на грозных канях. У белай пене праносяцца коні, Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць, Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць! У бязьмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясьліся За тваімі дзяцьмі наўздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Біце ў сэрцы іх — біце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць. Маці родная, Маці-Краіна! Не ўсьцішыцца гэтакі боль. Ты прабач, ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь! Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць… Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
Песен-НИКИ
Загрузка...
Другие песни Вольны хор
Все песни →Похожие песни

Бигасс
SODA LUV
Ничего личного
Русский рэп201975,446

Бандана
Платина
РНБ КЛУБ
Русский рэп201859,980

Свадебное путешествие
Александр Буйнов
Острова любви
Русская эстрада199954,906

Каспий жағалауы
Azamat
Поп200134,438

Шпилька-каблучок
Лолита
Анатомия
Русская эстрада201433,308

Девочка 2D
Dead Rave
Singles 15-17
Русский рэп201828,891