
Слаўлю адвагу, ваяроў сармацкіх Што пасеклі ў бітве рыцараў крыжацкіх Меўся ордэн ўсю Літву з Польшчай зруйнаваці Прагнуў права сваё нам гвалтам навязаці Таму варта хутка на вайну збірацца, Каб на прускіх землях з ворагам спаткацца Гвалт крыжацкі супыніць ды уласнай сілай Славу-волю нам здабыць для Айчыны мілай Войскі ўсе выйшлі і хутчэй памчалі Ды ля Грунэвальда станы пастаўлялі Нашы Багародзіцу, немцы Dasticht завялі Ды з гарматаў грукат-трэск гучна распачалі Так літвіны смела з крыкамі нясуцца, А пад імі коні бакамі б’юцца Смела з літвай Вітаўт рэй вядзе-трымае І натхняе крыкам, шэрагі раўняе Шалёна, мужна з гуфам гуф сячэцца Як мядзведзь раз’юшаны, што на злом нясецца Твар да твару сеча йдзе, немцы нас змагаюць, А ж літва з татарамі з лукаў іх накрываюць Страшны хруст, звон, грукат, гром ідзе ад зброі Горлы ў крыку лютым пазрывалі воі Шум і звон ад зброі далятае страшна, Сонца ў небе плыве залаціста-ясна Прускіх дзесяць комтураў там важнейшых легла Кроў струменем ліецца, немчура пабегла Нашы колюць, рэжуць, б’юць, волю зброі даўшы Ды палоняць комтураў, рукі ім звязаўшы Дзідамі там немцаў, у хрыбты калолі Ды вантробы люта ім з жыватоў паролі Нашы моцна, смела гуф нямецкі білі Як ваўкі пад кустам, кнехты галасілі Колькі міль за ворагам нашы воі мчалі Немцы леглі, як трава зброю пакідалі Хутка вестку добрую нашы людзі мелі І паветра і зямля ад імшы дрыжэлі Ўдзячна па касцёлах Te deum завялі І ў Літве і ў Польшчы Бога праслаўлялі.
Песен-НИКИ
Загрузка...
Другие песни Стары Ольса
Все песни →Похожие песни

Рости, рости черемшино
Володимир Вермінський
Йшли селом партизани
Европейская музыка2002859

Літвін
Стары Ольса
Шлях
Европейская музыка2003511

Ой чути, чути
Володимир Вермінський
Йшли селом партизани
Европейская музыка2002392

Ой у лісі на полянці
Володимир Вермінський
Йшли селом партизани
Европейская музыка2002355

באמצע החיים
Shaked Komemy
באמצע החיים
Европейская музыка2019317

Келіх кола
Стары Ольса
Вада, хмель і солад
Европейская музыка2017304


