Калыханка

Калыханка

Няхай задумлівы ліхтар
Табе сьпявае калыханку,
Каб пяцьдзесят няўлоўных мар
Змагла ты адшукаць да ранку,
Вярнуць напаўзабыты сон бязважкай згадкай пра сустрэчу.
Я выбіраю «савін'ён», я не планую гэты вечар.
За небакраем кожны раз
Мы сустракаем сем анёлаў.
Яны ўсьміхаюцца ў адказ,
Бо мы з анёламі знаёмы.
Мы марым быць яшчэ хутчэй, няіснага ўбачыць здані,
Сустрэцца позіркам вачэй з усімі створанымі намі.
Ты будзеш небам,
Я буду ў небе —
Госьць.
Шкада, што неба —
Ёсьць.
Сьвет засакрэчаны ў некалькіх словах,
Некалькіх словах нечай размовы,
Нечай размовы на некалькіх мовах —
Сьвет засакрэчаны ў шэрагу словаў.
Ты будзеш небам,
Я буду ў небе —
Шлях у бязважкай і белай прасторы,
Белай прасторы, знаёмай і новай,
Знаёмы і новы, разам паўторым —
Шлях у бязважкай і белай прасторы.
Ты будзеш небам,
Я буду ў небе —
Госьць.
Шкада, што неба…

Песен-НИКИ

Загрузка...

Другие песни Sciana

Все песни →

Похожие песни