Святло

Святло

Зорак… Зорак у небе ў тыя ночы не было.
Вецер, гвалт і цемра атруцілі мір і цяпло.
Холад здзекаў і пакутаў стаў нажаль нам раптам звыклы.
Распалі вогнішча — і святло знішчыць цемру зноў.
Досвітак зноў заззяе, ураган каб назаўжды сыйшоў.
Бачу ўсё з мяталу навальніцы, жах уначы.
Дождж чырвоны бачу, нешта згінула… У душы.
Ці не хопіць крыўды, болю, непакою ў нашай долі?
Разам мы стаім, за плячыма дом,
Годнасць і шчырасць, праўда і сум.
І справа вартая — не расступіцца
Ды не растаць у імжы шэрых дум.
Распалі вогнішча — і святло знішчыць цемру зноў.
Досвітак зноў заззяе, ураган каб назаўжды сыйшоў.
Жах той цемры слабей за любоў.

Песен-НИКИ

Загрузка...

Похожие песни