Мела мамка тры сыночкі

Мела мамка тры сыночкі

Мела мамка тры сыночкi,
Ой, калядо-калядзец.
Усталi яны ранюсенька,
Ой, калядо-калядзец.
Умылiся белюсенька,
Ой, калядо-калядзец.
Узялi сабе па конiку,
Ой, калядо-калядзец.
Паехалi на вiль-месца.
Ой, калядо-калядзец.
Выбiрацi тры нявесты,
Ой, калядо-калядзец.
Пiшуць лiсты да маценькi,
Ой, калядо-калядзец.
Рада мамка гэтым лiстам,
Ой, калядо-калядзец.
Гэтым лiстам аб нявестам,
Ой, калядо-калядзец.
Рады была нарадзiўша,
Ой, калядо-калядзец.
Шчэ радзiўша, пажанiўша,
Ой, калядо-калядзец.

Песен-НИКИ

Загрузка...

Другие песни N.R.M.

Все песни →

Похожие песни