
Маё пакаленне у цемры расло, Цяпер яму цемра — таксама святло. Маё пакаленне расло на мяжы З заслонай жалезнай у самай душы. Маё пакаленне хаваецца ў цень, У свет летуценняў, ва ўчорашні дзень. Маё пакаленне гуляе і п'е, Стаіць на каленях, не любіць сябе. Набыць бы даляры, прадаць бы рублі, А потым падалей ад гэтай зямлі. «Мы вольные птицы, пора, брат, пора!» На стомленых крылах у вырай ці ў рай. Маё пакаленне сядзіць пры стале, Сядзіць у турме і сядзіць на ігле, Сядзіць на пасадзе і любіць стагнаць, І трэба падняцца, і цяжка стаяць. Мы, беларусы, з братняю Руссю Шукалі да шчасця дарог. У бітвах за волю, у бітвах за долю Нас гэты шлях перамог. Нас аб'яднала, ні многа ні мала, Удзел у дурной барацьбе. Коласу слава, слава Купалу! Але дзе месца тут для цябе? Згрызоты сумлення, пакуты душы. Маё пакаленне, маё «настальжы». Твае сутарэнні, твае гаражы, Спісаныя сцены, жыццё на мяжы. Нібыта нядаўна, нібыта даўно Састылая кава, дапіта віно. Маё пакаленне махае крылом, «Кровавую пищу клюёт под окном»
Песен-НИКИ
Загрузка...
Другие песни N.R.M.
Все песни →Похожие песни

Бигасс
SODA LUV
Ничего личного
Русский рэп201975,448

Бандана
Платина
РНБ КЛУБ
Русский рэп201859,980

Свадебное путешествие
Александр Буйнов
Острова любви
Русская эстрада199954,906

Каспий жағалауы
Azamat
Поп200134,438

Шпилька-каблучок
Лолита
Анатомия
Русская эстрада201433,308

Девочка 2D
Dead Rave
Singles 15-17
Русский рэп201828,891


