
I сумна, і нудна, і вецер пяе — Асенняя песьня жудой аддае… Прыбрана ў полі, і пуста вакруг, Адзежаю смутна апрануты луг. Расьліны жывое нідзе не відаць, Ні голасу птушак нідзе не чуваць. Толькі і ўбачыш па чорнай ральлі Сямейку сяўцоў невясёлых калі. Ды мучаюць вуха ўсё крыкі варон, Зьлятаючых у кучу з усенькіх старон. Ды вока яшчэ хіба можна спыніць На нівах адзетых, дзе рунь зеляніць. I сумна, і нудна! Пад вечар і з раньня Бялеюць усюды густыя туманы. I хмаркі, як дзеці заклятай нуды, Пярэсьцяць і смуцяць там неба ўсягды. I сумна, і нудна! I жаль так бярэ, Што восень ізноў зажыла на дварэ, Што так неўспадзеўкі ў негаданы час Цяпло і прывольле пакінула нас.
Песен-НИКИ
Загрузка...
Другие песни Noir
Все песни →Похожие песни

Бигасс
SODA LUV
Ничего личного
Русский рэп201975,448

Бандана
Платина
РНБ КЛУБ
Русский рэп201859,980

Свадебное путешествие
Александр Буйнов
Острова любви
Русская эстрада199954,906

Каспий жағалауы
Azamat
Поп200134,438

Шпилька-каблучок
Лолита
Анатомия
Русская эстрада201433,308

Девочка 2D
Dead Rave
Singles 15-17
Русский рэп201828,891
