Універсальная мова

Універсальная мова

Глядзі і ўбач
зорны свет унутры
Кожны з нас мае свае
непаўторныя колеры
Слухай і пачуй
гукаў варыяцыі
Кожны з нас мае свае
асаблівыя вібрацыі
Ёсць універсальная мова,
што можа аб`яднаць усіх людзей
хвалямі гукаў і магіяй словаў
крышыць сцены межаў і нацыянальнасцей
Слухай рытмы і мелодыі,
іх распаўсюджанне па целе адчувай,
Удыхні глыбей і рукі ўверх уздымі,
ды ў такт са мною разам танчы і спявай!
Уяві сабе, што жыццё музычны фестываль
і цябе нясе мора гукавых хваль
Тут усе свае, бо яднае іх мэта -
цяплом сваіх сэрцаў стварыць вечнае лета
І няважна, хто ты і дзе твая спадчына,
цябе зразумеюць тут без перакладчыкаў,
бо ва ўсім свеце адзін моўны код існуе -
гэта музыка якая радасць даруе!
Будзем танчыць босымі пад кулямі слоў,
рытмы рок-н-ролу ў навушніках зноў,
новыя высновы старых асноў,
шчасце ўсім ды кожнаму без усякіх умоў!
Ёсць універсальная мова,
што можа аб`яднаць усіх людзей
хвалямі гукаў і магіяй словаў
крышыць сцены межаў і нацыянальнасцей
Слухай рытмы і мелодыі,
іх распаўсюджанне па целе адчувай,
Удыхні глыбей і рукі ўверх уздымі,
ды ў такт са мною разам танчы і спявай!

Песен-НИКИ

Загрузка...

Другие песни AlexiChild

Все песни →

Похожие песни