Я цябе пакахаў

Я цябе пакахаў

Ў мармуровым сьнягу
вецер песьні пісаў…
Вецер сьпеў завіваў
у ліловы вянок, —
Я цябе пакахаў,
Я цябе пакахаў…
Ў мармуровым сьнягу
вецер песьні пісаў…
Зь сінявокіх нябёс,
зь несызьмернай глыбі
вецер зоркі зрываў,
зь непакорнасьцю нёс.
Зьнікнеш зоркай і ты…
зьнікнеш зоркай і ты
зь сінявокіх нябёс,
зь несызьмернай глыбі…

Песен-НИКИ

Загрузка...

Другие песни Akute

Все песни →

Похожие песни